top background

Пра нас

Гандлёвае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Дыпмаркет» (далей – УП «Дыпмаркет») створана ў 1996 годзе з мэтай ажыццяўлення дзейнасці ў сферы бяспошліннага гандлю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

УП «Дыпмаркет» ажыццяўляе сваю дзейнасць у галіне бяспошліннага гандлю ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС), якія рэгламентуюць мытную працэдуру бяспошліннага гандлю,

У адпаведнасці з норамі мытнага заканадаўства, прадпрыемства рэалізуе тавары, змешчаныя пад мытную працэдуру бяспошліннага гандлю наступным фізічным асобам:

  • тым, якiя адлятаюць з мытнай тэрыторыі ЕАЭС у магазіне бяспошліннага гандлю, размешчаным у Нацыянальным аэрапорце Мінск;
  • прыбываючым на мытную тэрыторыю ЕАЭС, у магазінах бяспошліннага гандлю, размешчаных у аўтадарожных пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным аэрапорце Мінск;
  • якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь у іншую дзяржаву-член ЕАЭС і тым, хто ўязджае з Рэспублікі Беларусь з іншай дзяржавы-член ЕАЭС у магазінах бяспошліннага гандлю, размешчаных у Нацыянальным аэрапорце Мінск;
  • асобам дыпламатычнага корпуса.

УП «Дыпмаркет» з’яўляецца юрыдычнай асобай згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, камерцыйнай арганізацыяй, мае ў гаспадарчым веданні адасобленую маёмасць, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах.

Заснавальнікам арганізацыі з’яўляецца Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс».

Інфармацыя аб вышэйстаячай арганізацыі:

Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс»

220029, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Куйбышава, 16
Рэжым працы:
Пан-Пт з 9.00 – 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 – 14.00.
Тэлефон: +375 (17) 210-12-31
Факс: +375 (17) 289-71-75
Тэлефон/факс: +375 (17) 210-17-58
E-mail: dipservice@udp.gov.by