Аб кампаніі
УП «Дыпмаркет» зарэгістравана рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 22 чэрвеня 2000 года. Заснавальнікам арганізацыі з’яўляецца Дзяржаўная ўстанова Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс». УП «Дыпмаркет» ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2014 года нумар 175 «Аб магазінах бяспошліннага гандлю».
Асноўнымі відамі дзейнасці УП «Дыпмаркет» з’яўляюцца:
- Арганізацыя і функцыянаванне магазінаў бяспошліннага гандлю, якія знаходзяцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
- Рознічны продаж у магазіне бяспошліннага гандлю замежным дыпламатычным прадстаўніцтвам, прыраўнаваным да іх прадстаўніцтвам і органам міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, консульскім установам замежных дзяржаў, а таксама дыпламатычным агентам, консульскім службовым асобам і членам іх сем’яў, якія пражываюць разам з імі.
- Арганізацыя і функцыянаванне магазінаў бяспошліннага гандлю па абслугоўванні асоб, якія прыбываюць на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, у пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь «Макраны», «Казловічы» і «Беняконі».
Інфармацыя аб вышэйстаячай арганізацыі:
220029, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Куйбышава, 16
Рэжым працы: Пн-Пт с 9.00 – 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 – 14.00
Тэлефон: +375 (17) 210-12-31
Факс: +375 (17) 289-71-75
Тэлефон/факс: +375 (17) 210-17-58
E-mail: dipservice@udp.gov.by