top background

У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў

2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, у адпаведнасці з якім было вырашана стварыць палітычна і эканамічна інтэграваную супольнасць у мэтах аб’яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзвюх дзяржаў. Падпісалі дакумент у Маскве Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын.

Праз год, 2 красавіка 1997 года, у Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. З таго часу 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.