top background

Парфумерная вада “The One for Men Intense” ад Dolce&Gabbana

Dolce&Gabbana уяўляе кампазіцыю, пабудаваную на кантрастах, загадкавай гульні святла і цені.

Парфумерная вада “The One for Men Intense”, адрасаваная паспяховым дзелавым і сучасным мужчынам, па-новаму выказвае прыцягальнасць свайго ўладальніка.

Свежыя ноты зялёнага кардамона, мужнага кіпарыса і салодкай вады з кветак апельсіна адкрываюць высакароднае гучанне водару.

Цёплае гучанне залацістага неролі змешваецца з акордамі кашміра і свежымі нотамі шалвеі ў самым сэрцы кампазіцыі.

Кантрасны шлейф ярка завяршае гучанне глыбокім акордам чорнай скуры, узбагачанай спалучэннем пачулі і лабдануму.

Сакрэт магнетызму “The One for Men Intense EDP” – смелае спалучэнне супрацьлегласцяў ад D&G.