Водар свабоды ад Yves Saint Laurent

Libre L’absolu Platine — гэта заклік прадстаўніцам прыгожага полу прыняць сваю ўнікальнасць. “Для тых хто разумее, што жыццё — гэта падарожжа, у якім ты сам сабе правадыр” — YSL.
Асвяжальныя цытрусавыя акорды бергамота і мандарына адкрываюць водар. Іх яркасць ўзмацняе прахалода альдэгідаў.
У сардэчным акордзе аксаміцістая кветка апельсіна злучаецца з амаль мужчынскім водарам травяністай лаванды.
Пачуццёвае гучанне шлейфу з пяшчотнай ванілі і смалістага бурштыну фармуюць прыцягальную араматычную вуаль.
Парфумерная вада Libre L’absolu Platine закліканая надарыць сваю ўладальніцу бясспрэчным адчуваннем свабоды і ўпэўненасці ў сабе.








