Водар Rolling In Love EDP

Rolling In Love EDP – пачуццёвы і ўтончаны водар, які ахінае скуру мяккім малочным воблакам з пудрава-кветкавымі адценнямі. Быццам другая скура: мяккі, спакуслівы і бясконца ўтульны водар.
Гаркавата-даўкае насенне амбрэты ў спалучэнні з пяшчотным міндальным малачком адкрываюць кампазіцыю мякка, вяршкова і неверагодна прывабна.
У цэнтры водару раскрываюцца ноты белай фрэзіі і пудравага ірысу, ствараючы элегантнае і пачуццёвае кветкавае гучанне.
Цёплая ваніль, аксаміцісты мускус, томная тубероза і вяршковыя бабы тонка фарміруюць глыбокі і ўтульны шлейф.








