1 мая – Свята працы
У ліпені 1889 года парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу ў памяць аб выступе рабочых прыняў рашэнне аб правядзенні 1 мая штогадовых дэманстрацый. Упершыню Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных быў адзначаны ў 1890 годзе ў Аўстра-Венгрыі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Іспаніі, Італіі, ЗША, Нарвегіі, Францыі, Швецыі і некаторых іншых краінах.
Сёння свята адзначаецца больш, чым у 100 краінах і тэрыторыях свету 1 мая або ў першы панядзелак мая.
У Беларусі свята працы з’яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём. Ён устаноўлены ўказам Прэзідэнта краіны № 157 ад 26 сакавіка 1998 года. Штогод 1 мая беларусы прымаюць удзел у святочных мерапрыемствах, якія праходзяць ва ўсіх кутках краіны. Гэтая добрая традыцыя азначае сабой пачатак майя і падкрэслівае працавіты і стваральны характар нашага народа.








