Навінка ад Rabanne

Olympea Elixir EDP Intense – водар, напоўнены цяплом летняга дня. Яркая фруктовая свежасць сустракаецца з экзатычнымі кветкамі і мяккім ванільным шлейфам, ствараючы вобраз упэўненай жанчыны, якая прыцягвае ўвагу.
Ананас, какосавае малако і бергамот адкрываюць кампазіцыю сакавітым трапічным гучаннем, дзе свежыя цытрусавыя адценні злучаюцца з пяшчотнай вяршковай мяккасцю.
Масла моноі, сонечныя ноты тыарэ, жасмін і іланг-іланг раскрываюцца ў сэрцы водару, перадаючы атмасферу цеплага сонца, экзатычных кветак і бесклапотнага адпачынку каля мора.
Ваніль, бензоін і ядловец ствараюць глыбокі фінал з мяккай салодкасцю, смалістым цяплом і легкай пякучай свежасцю, пакідаючы запамінальны шлейф.








