Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, адзначаецца штогод 3 ліпеня.
Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецкай акупацыі, было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Ён аб’яўлены ў 1996 годзе Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996г. № 1 «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь».
3 ліпеня – гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала для яе грамадзян сімвалам свабоды і міру. У гэты дзень сталіца дзяржавы (Мінск) была вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў. На рэферэндуме 1996 г. 3 ліпеня было абрана ў якасці афіцыйнай даты свята.








