7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адбылася 25 кастрычніка (7 лістапада па новым стылі) 1917 года. Яна стала адным з значных падзей XX стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі. Рэвалюцыя ўзрушыла і натхніла мільёны людзей на барацьбу супраць прыгнёту і няроўнасці. Кастрычнік 1917 года стаў сімвалам пераўтварэння жыцця ў Беларусі. Дзякуючы рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, узахаваў і збагаціў нацыянальную культуру.
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі стаў першым новым агульным святам у маладой савецкай краіне. У сталіцы БССР упершыню афіцыйна гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі адсвяткавалі ў 1920 г. Традыцыя святкавання 7 лістапада захавалася ў Беларусі да гэтага часу.
Свята было заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святках, святковых днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» і з’яўляецца выхадным днём у краіне.
Захоўваючы гэты дзень сярод іншых памятных дат, мы тым самым аддаем дань павагі мільёнам людзей, для якіх многія гады гэта было адно з галоўных дзяржаўных свят.
Сёння суверэнная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе па шляху развіцця. Стварэнчая праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.








