Новы водар Sì Nude Bloom

Sì Nude Bloom – тонкі баланс святла, цяпла і пачуццёвасці ад Giorgio Armani.
Першыя ноты гуляюць на кантрастах: іскрысты бергамот і цытрына пераплятаюцца з церпкай чорнай парэчкай і дробкай чорнага перцу.
У цэнтры кампазіцыі – майская ружа. Не класічна пудравая, а паветраная і амаль празрыстая, быццам ранішняе святло праз тонкую тканіну.
У базе водар становіцца мякчэй і цяплей: вяршковая ваніль ахінае драўняны пачулі, пакідаючы пачуццёвы, ледзь улоўны шлейф.








